- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хадзіць у народ – улюбёны занятак усіх прэзідэнтаў. І дэмакратычна абраных, і дыктатараў. Дастаткова адзін раз пабачыць, як з’яўляецца на публіцы, напрыклад, кіраўнік Паўночнай Карэі, каб пераканацца, што народная любоў можа выглядаць як заўгодна – ад бязмоўнага ступару да ліхаманкі ў абвостранай стадыі. А калі натоўп ліхаманіць, самая спрактыкаваная ахова дае маху.Што і адбылося нядаўна ў Францыі, калі Эманюэлю Макрону захацелася народнай любові зблізку. Даверліва паціскаючы рукі выпадковым прахожым, ён ад аднаго з тэмпераментных суайчыннікаў атрымаў… аплявуху. Перажыў тое, што французы называюць «c’est la bérézinа» – гэта значыць, поўны капец і канфуз. Спецслужбы тут жа высветлілі імя «тэрарыста». Ім аказаўся нейкі Дэміан Тарэл, прыхільнік «Mein Kampf» і Савецкага Саюза (ёсць, аказваецца, і такія). Суд, не доўга думаючы, даў яму чатыры месяцы турмы. Чатыры месяцы – за аплявуху прэзідэнту ў жывым эфіры. Аддамо належнае Макрону – ён зрабіў выгляд, што не абразіўся і не кінуўся ў Елісейскі палац рабіць дурнап’янавыя прымочкі. Вытрымка проста напалеонаўская. А цяпер з далёкай Францыі вернемся ў родненькую Беларусь і паглядзім, чым адрозніваецца французская і беларуская Феміды. Беларускай, як вядома, апошнім часам няма калі і вачэй развязаць – працуе, можна сказаць, без выхадных, прысуд выносіцца за прысудам.