- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напрыканцы мінулага тыдня на пытанне, хто ўзначаліць Гомельскае адкрытае акцыянернае таварыства «8 Сакавіка», не было адказу. Але днямі стала вядома, што выконваючым абавязкі дырэктара прызначаны галоўны механік Ігар Янкоў. Пра гэта «Народнай Волі» паведаміла прэс-сакратарка канцэрна «Беллегпрам» Марына Васькевіч. Яна заявіла, што «кандыдатура Васіля Шыцікава на пасаду дырэктара не разглядалася». Прызначэнню новага кіраўніка папярэднічалі калектыўныя лісты ў Гомельскі аблвыканкам, Адміністрацыю прэзідэнта, якія падпісалі больш за паўтары сотні працаўніц фабрыкі «8 Сакавіка». Яны распавядалі пра няпростую эканамічную сітуацыю на прадпрыемстве і прасілі вярнуць ім былога кіраўніка Васіля Шыцікава. Пра гэта наша газета расказала ў нататцы «Ці вернецца Васіль Шыцікаў у Гомель?», апублікаванай у мінулым нумары. Як адзначалася, Васіль Уладзіміравіч сышоў з фабрыкі ў 2015 годзе па патрабаванні рэгіянальнага Камітэта дзяржкантролю. Пакінуўшы трыкатажную фабрыку ў Гомелі, Шыцікаў узначаліў прыватнае акцыянернае таварыства «Камвольна-суконная кампанія «Чаксіл» у суседнім украінскім Чарнігаве. Былога кіраўніка і прасілі вярнуць на фабрыку ў Гомель трыкатажніцы, што падпісаліся пад зваротам. У якасці аргументаў жанчыны згадвалі, што пры дырэктары Шыцікаве рэгулярна «выплачваўся заробак, закуплялася абсталяванне, праводзілася мадэрнізацыя цэхаў, своечасова набывалі сыравіну, запчасткі і дапаможныя матэрыялы.