- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віншуем Вікторыю Азаранка з бліскучай перамогай у Маямі, якая прынесла ёй 700 тысяч долараў - столькі, колькі сярэдні беларус можа зарабіць за 183 гады! Сенсацыйная перамога на турніры ў Маямі стала для Вікторыі Азаранка трэцяй у кар'еры і ў бягучым сезоне. Дзевятнаццацігадовая беларуска ўварвалася ў дзесятку мацнейшых тэнісістак свету па версіі WTA. Зараз Віка — восьмая ракетка планеты. У 25 матчах, праведзеных у 2009 годзе, Вікторыя саступіла толькі двойчы — Веры Званаровай у Індыян-Уэлсе і Серэне Уільямс на Australian Open, дзе яна недагуляла матч з-за сонечнага ўдару. На турніры ў Маямі Вікторыі ўдалося ўзяць у амерыканкі Серэны Уільямс, якую, дарэчы, называюць "чорнай пантэрай", пераканаўчы рэванш - 6:3, 6:1. Выйграўшы рашаючы мяч, Вікторыя выпусціла з рук ракетку, схапілася за галаву і закрычала, напэўна, не паверыўшы ўласнаму шчасцю. "Я вельмі шчаслівая..."