be
pdf

Народная Воля 55 (4513) 2020

У тым, што змененая па ініцыятыве А.Лукашэнкі Канстытуцыя 1994 года не адпавядае патрабаванням часу, сёння нікога пераконваць не трэба. Але тут жа паўстае пытанне: якому варыянту Асноўнага закона аддаць перавагу? Хто-ніхто з палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, навукоўцаў выказвае меркаванне, што трэба вярнуцца да той рэдакцыі, у якой была прынята Канстытуцыя напачатку, яшчэ Вярхоўным Саветам 12-га склікання. У той жа час з боку апалагетаў цяперашняй улады гучыць катэгарычнае пярэчанне: вяртанне да Канстытуцыі ўзору 1994 года – крок назад, і ісці па гэтым шляху ні ў якім разе нельга. А якую пазіцыю займае той чалавек, чый подпіс стаіць пад першай Канстытуцыяй незалежнай Беларусі, – тагачасны старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мечыслаў Іванавіч Грыб? Вось яго тлумачэнне “Народнай Волі”: – Калі ўносіць змены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, то за аснову трэба ўсё ж браць Асноўны закон у рэдакцыі 1994 года. Таму што Канстытуцыя-1994 прайшла ўсе экспертызы, у тым ліку і Венецыянскай камісіі, яна прызнана міжнароднай грамадскасцю дэмакратычнай і сёння можа працаваць без усялякіх пытанняў. А ўсе тыя змены, якія ўносіліся на рэферэндумах, – іх нельга назваць станоўчымі і дэмакратычнымі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-07-14
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org