be
pdf

Народная Воля 56 (4514) 2020

Калі я глядзеў, як члены Цэнтральнай выбарчай камісіі абмяркоўвалі пытанне, звязанае з далейшым удзелам у палітычнай кампаніі Святланы Ціханоўскай, муж якой ужо другі месяц знаходзіцца за кратамі, міжволі падумаў: дэмакратыя па-беларуску. Было сказана, што ў яе дакументах заўважаны сур’ёзны недагляд: не ўказала, што ва ўласнасці яе мужа маецца дом у Гомельскай вобласці, які быў набыты на аўкцыёне. Святлана патлумачыла, што Сяргей меў намер у законным парадку надаць яму іншы статус, але зрабіць гэта перашкодзіла тое, што яго арыштавалі, а дакументы апынуліся ў руках следчых. Таму яна без мужа і неабходных папер не змагла давесці справу да канца, а значыць, і ўключыць адпаведныя звесткі ў дэкларацыю. І ўсё ж на пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі ў які раз было сказана: парушэнне ёсць. У зале запанавала цішыня. І раптам Лідзія Ярмошына ўносіць на зацвярджэнне прапанову: нягледзячы на пэўныя хібы ў дэкларацыі, Святлану Ціханоўскую можна зарэгістраваць кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Усе члены камісіі прагаласавалі аднадушна. Вось дык рэбус: хто яшчэ пару месяцаў таму мог падумаць, што пасведчанне кандыдата ў Прэзідэнты атрымае не вядомы на ўсю краіну блогер Сяргей Ціханоўскі, а, лічы, хатняя гаспадыня – яго жонка Святлана? У якую гульню гуляе ўлада, можна толькі здагадвацца. А, між іншым, усё пакажа бліжэйшы час. Да 9 жніўня застаецца ўсяго крыху больш за тры тыдні.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-07-17
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org