be
pdf

Народная Воля 59 (4517) 2020

Не, мужчыны на такое не здольны. За тры дні аб’ехаць дзевяць (!) гарадоў і ў кожным правесці шматтысячны мітынг! У пятніцу – Глыбокае, Наваполацк, Віцебск, у суботу – Орша, Магілёў, Бабруйск, у нядзелю – Жлобін, Рэчыца, Гомель. На такое здольны толькі жанчыны. А дакладней – кандыдат у Прэзідэнты Святлана Ціханоўская і яе спадарожніцы Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала, прадстаўнікі штабоў Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якім Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў магчымасці працягваць удзел у палітычнай кампаніі. Як магнітам прыцягвалі яны людзей на пікеты. І паўсюдна выяўлялася ганебная загана: мясцовыя ўлады вызначылі для масавых акцый такія абмежаваныя пляцоўкі, што людзі тоўпіліся плячо ў плячо, а дзе-нідзе, каб пачуць і ўбачыць кандыдата на вышэйшую пасаду ў краіне, тую ж Святлану Ціханоўскую, хто-ніхто залазіў на дрэвы. У Гомелі адбывалася нешта неверагоднае! Не па прымусе, а па добрай волі тысячы людзей сустракалі Святлану Ціханоўскую. Такога шматлюднага сходу ў горадзе над Сожам не было на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. І хто б яшчэ пару месяцаў таму мог падумаць, што на «подыуме» будзе стаяць такая прыгожая маладзіца, якая распачала сваю прамову чуллівымі словамі: «Добры дзень, родны Гомель Сяргея Ціханоўскага!» І ў адказ людзі сталі гучна скандзіраваць «Сяргей! Сяргей!».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-07-28
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org