be
pdf

Народная воля 59 (4619) 2021

Пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Сяргей Зікрацкі раней бараніў Максіма Знака, ён ведае дэталі крымінальнай справы. У інтэрв’ю «Еўрарадыё» Зікрацкі заявіў: – Як былы абаронца Максіма Знака, магу сказаць, што я не бачыў у гэтай крымінальнай справе ніякіх прычын, каб судовы працэс быў закрытым. На мой погляд, ён абвешчаны закрытым надумана, каб ніхто не зразумеў, якія канкрэтныя доказы ёсць у следства, якія доказы ёсць у пракуратуры ў абвінавачаннях Максіма Знака і Марыі Калеснікавай. Мы абсалютна ўпэўнены, што ніякіх доказаў па тых артыкулах, якія ім выставілі, няма. І таго, пра што нам агучваюць у публічнай прасторы, Максім і Марыя не здзяйснялі. Яны абсалютна не вінаватыя і цяпер за кратамі толькі таму, што выказвалі сваю пазіцыю і былі палітычна актыўнымі, абаранялі той выбар, які зрабілі ўсе мы. Заўважым, Марыя Калеснікава і Максім Знак пад вартай з верасня 2020 года. Ім выставілі абвінавачанні па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», «змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам», «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім». Да мая 2020 года гэтыя прозвішчы былі вядомы толькі ў вузкіх колах.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-08-06
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Copyright: © 2021 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org