- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Карэл Шварцэнберг: «Як прыватная асоба я сустракаюся з прадстаўнікамі апазіцыі, як прадстаўнік дзяржавы - з афіцыйнымі асобамі Рэспублікі Беларусь». Вяртаючыся да візіту міністра замежных спраў Чэхіі ў Беларусь. У пятніцу, калі Карэл Шварцэнберг ужо правёў усе запланаваныя сустрэчы, акрамя адной - з кіраўніком Беларускага касцёла арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, і калі ўжо стала вядома, што чэшскі міністр прывёз запрашэнне для Аляксандра Лукашэнкі на майскі саміт "Усходняга партнёрства" ў Прагу, еўрачыноўнік сустрэўся з журналістамі. На прэс-канферэнцыю былі запрошаны толькі незалежныя беларускія СМІ, у тым ліку і "Народная Воля". Магчыма, такі выбар быў невыпадковы. Але на пытанні журналістам было адведзена толькі 15 хвілін. Адказваў на іх Карэл Шварцэнберг як сапраўдны дыпламат.