- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прайшло ўжо два тыдні, як з’явілася шмат у чым адметнае інтэрв’ю амбасадара Вялікай Брытаніі ў Беларусі Бруса Бакнела парталу Naviny.by. Я чакаў бурнай рэакцыі экспертаў і палітызаванай публікі, але яе чамусьці амаль не было. Ці то час летніх адпачынкаў на гэта паўплываў, ці на тле вострага канфлікту паміж Расіяй і Захадам тэма дачыненняў ЕС з Беларуссю ў новых умовах, якую ўзняў брытанскі дыпламат, неяк губляецца.