- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Чарнобыльскі Шлях-2009»: месца сустрэчы змяніць нельга Мінгарвыканкам змяніў маршрут "Чарнобыльскага Шляху", але збор людзей застаецца ранейшым - 26 красавіка ў 12.00 ля будынка Акадэміі навук. Мінгарвыканкам прапанаваў сабрацца ля будынка Акадэміі навук, а затым рушыць па вуліцах Хмяльніцкага (часткова па праезнай частцы) - Сурганава (часткова па праезнай частцы) - Куйбышава - Сурганава - Чарнобыльская капліца на Карастаянавай. Першапачаткова заяўнікі мелі намер правесці шэсце ад Акадэміі навук па праспекце Незалежнасці, плошчы Якуба Коласа, вуліцах Веры Харужай, Багдановіча, Кульман, Карастаянавай да Чарнобыльскай капліцы. "Нам адмовілі ў гэтым маршруце і растлумачылі, што гэта будзе пачатак выхадных дзён і на Камароўскі рынак за пакупкамі прыедзе шмат людзей не толькі з Мінска, але і з іншых гарадоў, - кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. - Маўляў будзем перашкаджаць...