be
pdf

Народная воля 64 (4624) 2021

Ужо 46 дзён у зняволенні знаходзіцца кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэй Скурко. Днямі ад яго прыйшоў першы за два апошнія тыдні ліст. «Ты ў апошнім лісце пішаш, што нічога не атрымлівала ад мяне. Дзіўна, я дасылаў шмат лістоў за гэты час», – піша ён жонцы ў лісце, датаваным 17 жніўня. Андрэй Скурко – не адзіны палітвязень, ад каго лісты даходзяць нерэгулярна. Гэта частая сітуацыя ў нашы дні. Андрэй піша, што займаецца англійскай мовай, чытае Ключэўскага, Стывена Хокінга, у камеры ёсць і падручнікі па праграмаванні. «Турма – гэта побытавы выклік. Набываю тут уменні, якія ў жыцці пасля ніколі не прыдадуцца. Таксама гэта цікавы псіхалагічны досвед. Калектыў з 15 чалавек ужываецца, адаптуецца да новых удзельнікаў, знаходзіць баланс. Усё гэта ў абстаноўцы нетрываласці. Любога могуць у найбліжэйшы час перавесці. Тут многае адыходзіць на другі план, напрыклад, палітычныя погляды. Часам бываюць спрэчкі, але ў цэлым дзейнічае прынцып «галоўнае, каб чалавек быў добры». З тэлевізара вязні даведаліся аб прызнанні партала TUT.BY экстрэмісцкім. Што яшчэ глядзяць вязні? «Нядаўна ўсе разам глядзелі мультфільм пра смурфікаў. У цэлым мультфільмы тут добра заходзяць», – піша Андрэй.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-08-24
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Copyright: © 2021 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org