- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
7 мая будзе 10 гадоў, як па дарозе дадому знік былы міністр унутраных спраў генерал Юрый Захаранка. У кнізе "Хроніка дзяржаўнай подласці”, дзе сабраны некаторыя дакументы па справе Захаранкі, напісана: "Мяркуецца, што ў нападзе на Юрыя Захаранку прымалі ўдзел каля шасці чалавек. Яны дзейнічалі хутка. Трое чалавек скруцілі Захаранку і запіхалі ў аўтамабіль маркі "Жыгулі". Пры гэтым многія сведкі адзначаюць, што Захаранка паспеў крыкнуць "Дапамажыце!”. Машына разам з Захаранкам на вялікай хуткасці па пешаходнай сцяжынцы паехала ў бок вуліцы Жукоўскага. Трое чалавек, якія запіхвалі Захаранку ў машыну накіраваліся ў бок дзіцячага садка...” У датычнасці да гвалтоўнага знікнення Юрыя Захаранкі падазраюцца вышэйшыя службовыя асобы Беларусі. Сям’я Юрыя Захаранкі ўжо шмат гадоў жыве ў Нямеччыне. Крымінальную справу аб знікненні Юрыя Захаранкі цяпер вядзе следчы па важнейшых справах пракуратуры Мінска, малодшы саветнік юстыцыі Юрый Вараўка. Варта адзначыць, што беларускі суд дагэтуль не прызнаў Юрыя Захаранку памерлым.