- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Траянскі конь» баразны не псуе? Ці стаў бы Аляксандр Лукашэнка рызыкаваць мільярднымі прамымі і ўскоснымі эканамічнымі датацыямі з боку Расіі дзеля магчымасці паўдзельнічаць у еўрапейскіх праектах коштам 25 мільёнаў еўра? Ад адказу на гэтае пытанне залежыць і выснова, ці шчырыя памкненні дэманструе Беларусь, далучыўшыся да еўрапейскай праграмы "Усходняе партнёрства”. Надзіва, высновы палітыкаў на гэты конт розныя. Яшчэ перад пачаткам саміту "Усходняга партнёрства" ў Празе прайшла сустрэча прадстаўнікоў беларускай апазіцыі з міністрам замежных спраў Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам. На сустрэчы прысутнічалі Аляксандр Казулін, Аляксандр Мілінкевіч, Зянон Пазьняк, Івонка Сурвілла і Станіслаў Шушкевіч. Яны выказалі заклапочанасць і засцярожанасць тым, што зараз адбываецца паміж Еўропай і Беларуссю. I толькі Мілінкевіч не падпісаў зварот лідэраў беларускай апазіцыі да Еўрасаюза. "Я пад усімі пунктамі гатовы падпісацца, — заявіў Мілінкевіч. — Але там ёсць пункт, дзе гаворыцца, што Аляксандр Лукашэнка — гэта ва "Усходнім партнёрстве” "траянскі конь” расійскай палітыкі. Яны прыдумалі яму такую ролю разбуральніка ў гэтай праграме. Я такіх фактаў не ведаю.