- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці будзе абраны «адзіны»? Днямі шырокай грамадскасці быў прадстаўлены праект аб парадку вылучэння адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Яго прадстаўлялі сябры арганізацый, якія ўваходзяць у Беларускі незалежніцкі блок — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі, лідэр незарэгістраванага руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, старшыня незарэгістраванага “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч і лідэр незарэгістраванага “Правага альянсу” Юрась Карэтнікаў. Галоўная ўмова да адзінага кандыдата, якая замацавана ў праекце, гучыць так: “Кандыдат павінен дамагацца падтрымкі большасці выбаршчыкаў і затым абараняць перамогу ўсімі магчымымі сродкамі. У прыватнасці, у выпадку фальсіфікацыі выбараў кандыдат бярэ на сябе адказнасць за арганізацыю масавых дэманстрацый у сваю падтрымку, нацыянальнага страйку і байкоту нелегітымнай улады”. “Гісторыя правядзення выбарчых кампаній сведчыць пра тое, што тыя, хто ў рэшце рэшт абіраліся адзінымі кандыдатамі, у самы адказны момант не ведалі, што рабіць з людзьмі, якія пад страхам смяротнага пакарання выходзілі на плошчу, каб адстойваць свой выбар і дамагацца рэальных перамен у краіне, — гаворыць Віталь Рымашэўскі. — Таму на гэты раз адзінага кандыдата будуць абіраць людзі, якія зацікаўлены ў тым, каб іх выбар быў адстаяны. Ні Мілінкевіч, ні Міхалевіч, ні Рымашэўскі паасобку не змогуць здабыць перамогу”.