be
pdf

Народная Воля 75 (4533) 2020

Напярэдадні А. Лукашэнка сказаў прыкладна так: час барыкад і мітынгаў ззаду. Але ж мінулыя выхадныя паказалі, што барыкады ніхто ўзводзіць не плануе, але адстойваць свае законныя правы і чалавечую годнасць тысячы і тысячы беларусаў маюць намер і надалей. У суботу прайшоў чарговы жаночы марш. Як і раней, Мінск нагадваў ваенны бастыён. Каб перашкодзіць удзельнікам мірнай пратэстнай акцыі выказваць свае настроі, міліцыя, АМАП і нават ваенныя ўзнікалі перад імі то ў адным месцы, то ў другім. Людзі ў масках дзейнічалі па-рознаму – хто больш-менш цывілізавана, а хто жорстка, бесцырымонна. Гэта ж можна сказаць і пра рэгіёны. Усяго ў суботу былі затрыманы 430 чалавек, з іх 415 – у Мінску. Высокім начальнікам у форме, як і тым, хто над імі мае ўладу, здаецца, думалася, што такі масавы хапун напалохае грамадзян і ў нядзелю яны не выйдуць на пратэстную акцыю. Памыліліся. Дзясяткі тысяч чалавек у нядзелю прынялі ўдзел у “Маршы справядлівасці”. Пры гэтым маніфестацыі адбыліся як у Мінску, так і ў Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі, Магілёве, Салігорску і іншых гарадах Беларусі. 442 чалавекі былі затрыманы сілавікамі. Не, уладам нельга размаўляць з народам сілай. Тым больш калі ў людзей (не лічачы правакатараў) адна мэта: аднавіць у краіне законнасць, справядлівасць, зрабіць усё, каб без кровапраліцця вырашыліся многія вострыя праблемы і каб як мага хутчэй адбыліся новыя прэзідэнцкія выбары, і абавязкова на дэмакратычнай аснове.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-09-22
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org