- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Людзей, якія сабраліся ў сталіцы ля стэлы, спачатку адцяснілі сілавікі са шчытамі і дубінкамі. А потым у ход пусцілі вадамёты, якія распылялі ў бок пратэстоўцаў вадкасць іржавага колеру. Паводле слоў сведак, ад вадкасці заставаўся моцны непрыемны пах. Пры гэтым вадамёт працаваў не “прамой наводкай” – гэта значыць не шпурляў ваду наўпрост ва ўдзельнікаў пратэсту, як робіцца звычайна пры падаўленні. Струмень ішоў высока ўверх, па-над галовамі, як быццам сэнс быў у тым, каб накрыць максімальную колькасць людзей, адзначаў партал TUT.BY. Калі пачаліся затрыманні на праспекце Пераможцаў, нехта аддаў каманду вырубіць святло, таму ў тых, хто жыве ў раёне стэлы, знікла электрычнасць. Брутальныя затрыманні пратэстоўцаў адбываліся ва ўсіх кутках Мінска ажно ды глыбокай ночы. Не працавала станцыя метро “Няміга” – яе адкрылі каля поўначы. Каб разагнаць пратэстуючых, прымяняліся не толькі вадамёты, але і спецсродкі, у некаторых раёнах сталіцы чуліся стрэлы. Многім затрыманым была патрэбна медыцынская дапамога. Прычым АМАП і іншыя падраздзяленні працавалі надзвычай жорстка, быццам бы ім нехта сапраўды аддаў каманду “Фас!”… Дарэчы, у цэнтры Мінска людзьмі з дубінкамі камандаваў начальнік ГУБАЗіК Мікалай Карпянкоў, той самы, які раней размалаціў уваходныя дзверы ў адну з кавярань. Тысячы і тысячы беларусаў успрынялі інаўгурацыю А. Лукашэнкі як абразу – усім вядома, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў брутальна сфальсіфікаваны.