- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімір Някляеў: «З актывістаў кампаніі “Гавары праўду!” хочуць зрабіць злачынную банду». Пасля вызвалення ў мінулую пятніцу лідэра кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева, актывістаў гэтай кампаніі Сяргея Вазняка і Андрэя Дзмітрыева Міністэрства ўнутраных спраў вымушана было хоць неяк патлумачыць пераслед актывістаў гэтай грамадзянскай кампаніі. Вечарам 21 мая быў распаўсюджаны міліцэйскі прэс-рэліз. “Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы сталі вынікі праверкі заявы, якая паступіла 29.04.2010 у органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад уладальнікаў Таварыства з абмежаванай адказнасцю аб незаконным выкарыстанні гандлёвай назвы, юрыдычнага адраса і іншых дадзеных іх фірмы на друкаванай прадукцыі ТАА “Дзіксэнд”. У ходзе правядзення аператыўна-следчых дзеянняў было ўстаноўлена, што друкаваная прадукцыя выраблялася ТАА “Дзіксэнд” па заказе кіраўнікоў руху “Наперад” і грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева і Сяргея Вазняка. Акрамя фактаў парушэння заканадаўства з іх боку, якія насілі масавы характар, былі выяўлены іншыя парушэнні, якія датычыліся фінансавай дысцыпліны прадпрыемства.