be
pdf

Народная Воля 82 (4540) 2020

Візіт у турму А.Лукашэнкі, які меркаваўся як крок да разрадкі грамадскай напружанасці, наадварот, прывёў да эскалацыі супрацьстаяння. Тут і сілавыя сутыкненні 11 і 12 кастрычніка. І ўльтыматум Святланы Ціханоўскай, у якім яна ўжо не заклікае да перамоў, а патрабуе зыходу Лукашэнкі ў бясспрэчным парадку. І заява намесніка міністра МУС Генадзя Казакевіча, што міліцыя гатова ўжыць агнястрэльную зброю. Пасля падзей у Кыргызстане, дзе пратэстуючы народ адразу перайшоў да сілавых дзеянняў, за адзін дзень захапіў уладныя ўстановы і дабіўся перамогі, у медыях і сацыяльных сетках хто-ніхто параўноўваў іх з беларускімі рэаліямі. Маўляў, чаму б у нас так не зрабіць? Выказваліся думкі, што і нам трэба дзейнічаць больш рашуча. Аднак любыя аналогіі з іншымі краінамі трэба праводзіць вельмі асцярожна. Беларусь і Кыргызстан – краіны з рознымі палітычнымі сістэмамі, не кажучы ўжо пра менталітэт народаў. У Кыргызстане існуюць даўнія супярэчнасці паміж насельніцтвам паўночных і паўднёвых рэгіёнаў. Там здаўна падтрымліваецца баланс сіл паміж імі, апазіцыя прадстаўлена ў парламенце і іншых органах улады. У Беларусі ўсё па-іншаму. Тут існуе моцны, маналітны і кансалідаваны аўтарытарны рэжым. Ні адзін дзяржаўны інстытут фактычна не выбіраецца народам, не падсправаздачны народу, не кантралюецца народам. Усе яны прызначаюцца зверху Лукашэнкам. Існуе жорсткая ўладная вертыкаль. У парламенце, мясцовых органах улады няма апазіцыянераў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-10-16
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org