- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо каля 7 гадзін раніцы на прахадной прадпрыемства стаялі блізу ста чалавек, якія адмаўляліся ісці на змену. ачное асвятленне, а да прахадной прыехалі два аўтазакі, вайсковыя машыны для перавозкі людзей і мікрааўтобусы з АМАПам. Са слоў відавочцаў, пачаліся затрыманні, а рабочых заціснулі за прахадную на тэрыторыю прадпрыемства. Ужо пасля 8 гадзін раніцы побач з прахадной не было ніводнага чалавека. А тым часам рабочыя цэхаў “Аміяк 3” і “Карбамід 4” адмовіліся прымаць змену і патрабавалі вярнуць затрыманых таварышаў. Зранку перад прахадной давялося паразмаўляць з адным з рабочых, які выйшаў пасля начной змены. Паводле яго слоў, сілавыя структуры ўчынілі бязмежжа. “Ну вось сілай заціснулі людзей за прахадную, але там яны да працы не прыступаюць, – распавядаў рабочы. – То што, можа, АМАП будзе стаяць каля кожнага, каб той працаваў?” Тым часам у сеціве з’явілася інфармацыя, што каля пяцідзесяці супрацоўнікаў Гродзенскага навукова-даследчага і праектнага інстытута азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу сабраліся перад уваходам у будынак на праспекце Касманаўтаў і адмаўляліся ісці працаваць. З імі даволі жорстка размаўляла кіраўніцтва інстытута, адразу ставілі ўмову: альбо пішыце заяву, альбо ідзіце на працоўныя месцы. Пасля нядоўгай размовы супрацоўнікі пайшлі на свае працоўныя месцы, але запэўнілі, што працаваць не будуць. Рабочыя “Гродна Азот” пачалі збірацца ў двары прадпрыемства.