- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Павел Латушка: міністр культуры новага пакалення ці?.. Днямі А.Лукашэнка прызначыў былога амбасадара Беларусі ў Польшчы Паўла Латушку міністрам культуры. Навіна выклікала нечаканы рэзананс: маўляў, гэта першы міністр новага пакалення, ён размаўляе на добрай беларускай мове, і "незалежнае грамадства не мае права абмінуць увагай гэты крок". Драматург, кіраўнік “Свабоднага тэатра" Мікалай Халезін - адзін з нямногіх, хто не падтрымлівае лямант адабрэння з нагоды прызначэння Латушкі. - Мікалай Мікалаевіч, ужо многія паспелі выказаць свае кампліменты на адрас Латушкі: малады, разумны, прэзентабельны, беларускамоўны... - Мяне насамрэч цікавіць, што ён зрабіў за сваё жыццё альбо ў сферы культуры, альбо як топ-менеджэр. Беларускай культуры цяпер як ніколі патрэбны сапраўдны крызісны менеджэр, бо грошай на культуру няма і ў бліжэйшай будучыні не будзе. I менавіта таму мяне цікавіць, што новы міністр зможа зрабіць для культуры. Я лічу, што нічога. Бо зараз можна нешта зрабіць толькі ў тым выпадку, калі маеш добрую падтрымку ў еўрапейскіх культурных структурах, калі твая культура зрошчана з еўрапейскай. Тады можна атрымаць рознага роду фінансаванне, тады творцы змогуць жыць, заадно абменьваючыся з калегамі вопытам і інфармацыяй...