be
pdf

Народная воля 9 (4569) 2021

Слонімскі раён на шостым Усебеларускім сходзе маюць прадстаўляць 15 чалавек. Масюк прасіў улады, каб яны апублікавалі звесткі аб тым, якімі калектывамі ці арганізацыямі кожны з іх быў вылучаны ў якасці дэлегата. Атрымаў адразу два адказы: ад старшыні райвыканкама і старшыні райсавета. Старшыня райвыканкама Генадзь Хоміч піша, што “рашэннем Слонімскага раённага Савета дэпутатаў ад 29 снежня 2020 г. №187 удзельнікамі шостага Усебеларускага сходу абраны 9 дэпутатаў мясцовых Саветаў ад Слонімскага раёна. Таксама грамадскімі аб’яднаннямі “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, прафсаюзамі на пасяджэннях іх кіруючых органаў рэспубліканскага ўзроўню ўдзельнікамі шостага Усебеларускага сходу абраны 6 прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў ад Слонімскага раёна”. Старшыня райвыканкама дадае, што ў раённай газеце штотыдзень з’яўляюцца інтэрв’ю з абранымі дэлегатамі і кожны жадаючы, маўляў, можа з імі азнаёміцца. Але Масюк сцвяр- джае, што відэаінтэрв’ю на сайце раённага выдання з’явіліся толькі з пяццю дэлегатамі. “Усё роўна застаецца незразумелым, чаму жыхары раёна не могуць проста пабачыць спіс тых, хто іх будзе прадстаўляць на Усебеларускім сходзе, і даве- дацца, хто іх вылучаў і хто за іх галасаваў”, – настойвае спадар Алесь. Магчыма, нейкую яснасць у гэта ўносіць адказ Масюку старшыні Слонімскага раённага Савета.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-02-05
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2021 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org