- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трохдзённая вайна. Калі на пачатку газавага канфлікту ультыматумы аб аплаце газу вымяраліся днямі, то напрыканцы лік ішоў на гадзіны. У цэлым хроніка падзей выглядае такім чынам. 21 чэрвеня "Газпром" пачаў скарачаць пастаўкі газу ў Беларусь з-за таго, што наша краіна не даплачвала за пастаўкі кантрактную цану і назапасіла доўг. 22 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка загадаў спыніць транзіт расійскага газу ў Еўропу і прад'явіў свой ультыматум Маскве аб аплаце доўгу за транзіт газу. 23 чэрвеня Беларусь заплаціла "Газпрому"187 мільёнаў долараў. 24 чэрвеня "Газпром" пералічыў за транзіт 228 мільёнаў долараў. Аднак і пытанні засталіся, і канфлікт не скончаны. Панерваваліся за гэтыя дні і беларускія прадпрыемствы, і еўрапейскія спажыўцы газу, і прэзідэнты, і простыя людзі. Возьмем хаця б апошніх. Газавыя канфоркі ў кватэрах працавалі, але, напэўна, падчас падобных абвастрэнняў нельга адключаць газ у кватэрах "у сувязі з рамонтам". Бо людзі пачынаюць нервавацца і думаць немаведама што. Так, дарэчы, адбылося ў некаторых раёнах Мінска, дзе праводзіўся планавы рамонт газавага абсталявання.