- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга з’яўляецца трэцяй, заключнай часткай збору дыялектнай лексікі. Папярэднія часткі выйшлі ў 1981 і 1983 гг. У слоўнік уключан багаты лексічны матэрыял, сабраны ў 50—80-х гадах на ўсходзе Беларусі, на мяжы непасрэдных кантактаў сучасных беларускіх і рускіх гаворак. Шырока паказана слова- і формаўтваральная сістэма гаворкі, яе сінаніміка і эмацыянальна-вобразная афарбоўка. Усяго прыведзена і растлумачана каля 6500 лексічных адзінак. Разлічана на лінгвістаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ. Карысны для сябе матэрыял знойдуць тут работнікі друку, пісьменнікі, журналісты.