be
epub

Народны камісар

Чыгрынаў Іван
Апавяданне

Сцежка вяла ад прыстані ўгору, і я неўзабаве перайшоў па дашчаным мастку глыбокую аўражыну, на дне якой цёк ледзь прыкметны ручай. Далей сцежка ішла праз гароды, дзе расла бульба і былі грады з высокай бурачнай батвой. З узгорка ўвесь гарадок быў як на далоні. Раней такія гарадкі называлі пазаштатнымі. Цяпер — гарадскімі пасёлкамі. Белы будынак, які я ўбачыў яшчэ з парахода, аказаўся школай. Трохі воддаль узвышалася пажарная каланча. Гэта быў самы цэнтр гарадка. А ўжо ад цэнтра разыходзіліся вуліцы з драўлянымі дварамі. Уласна кажучы, вуліца тут была адна. Пачыналася яна ля самага моста, што вісеў над ракой, пасля паварочвала ўправа, абмінаючы вялікі сад. У цэнтры яна шырэла, пераходзячы ў пляц з невялічкім скверыкам. Ад пляца ішла паўз раку і рабіла тыя ж павароты. Гэтую, галоўную вуліцу ў колькіх месцах перасякалі яшчэ вуліцы, але канчаліся яны хутка, заходзячы апошнімі дварамі ледзь не ў самую збажыну, што расла на ўзгорках аж да лесу, які сінеў кіламетры за тры. Сам гарадок мне падабаўся — можа, перш за ўсё сваёй разамлелай цішынёй і тым нязвыклым для гарадскога чалавека напаўвясковым спакоем, які, бывае, спачатку цяжка ўспрыняць — так і здаецца, што ўсё наўкола знаходзіцца ў сне: заснула яшчэ не за нашай памяццю і дасюль ніяк не прачнецца. Над гарадком, нягледзячы на паўдзённую спёку, ад якой паветра пагусцела, стаяў прыемны пах рошчыны, кропу і цвілой вады. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2013 by Іван Чыгрынаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org