- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Звесткі энцыклапедычнага характару датычацца пераважна інфармацыі пра традыцыйную духоўную культуру палешукоў. Уявіць дыялектную лексікаграфію без моўных сродкаў, якімі абазначаюцца пэўныя духоўныя паняцці, этнаграфічныя рэаліі, у прынцыпе нельга. У тураўскім лексіконе мясцовыя артэфакты, адметнасці духоўнага жыцця, традыцыйнай культуры вяскоўцаў у межах слоўнікавага артыкула не проста атрымалі сваё вызначэнне, тут даецца іх падрабязнае апісанне.