be
pdf

Нарыс гісторыі Беларусі

Сагановіч Генадзь
ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя

Праблема асвятлення беларускай мінуўшчыны ў асноўным заключаецца ў тым, што колькасць падсумоўваючых выданняў сапраўды даволі абмежаваная. Апошняя спроба падагульніць усе звесткі з улікам часу і назапашаных ведаў зроблена Генадзем Сагановічам у яго працы "Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя". Наогул праца мае прэтэнзіі на тое, каб задаволіць патрэбы беларусаў у ведах няпростай гісторыі нашай краіны. Выданне, акрамя іншага, мае і павучальны характар. У прыватнасці, гісторыя павінна быць і настаўніцай жыцця для новага пакалення. Старыя памылкі нельга забываць і нельга паўтараць, асабліва калі папярэдняе пакаленне заплаціла за гэтыя памылкі вельмі вялікую цану. Аўтар, падводзячы вынік сваім даследаванням і разважанням, адзначае перыяды фарміравання беларускай нацыі, як перыяд варты таго, каб пра яго ведаць і памятаць, бо дае пэўнасць, што беларусы – не трава, не выдумка і не штучны твор, маюць сваю гісторы, сваю тоеснасць свае дасягненні, а значыць маюць права на існаванне. (Н.Г.)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Энцыклапедыкс
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2001
  • Выдавец: Энцыклапедыкс
  • Выдавецтва/ друкарня: Энцыклапедыкс
  • Памеры: 412с., іл., 21см
  • ISBN: 985-6374-34-2
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мэтадычная літаратура
  • Copyright: © 2001 by Генадзь Сагановіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 418, EEDC — 2417
  • Дадатковая даведка: На вокладцы выкарыстаны фрагмент карціны „Бітва пад Оршай“ невядомага мастака 1520–х г.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org