be

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа Х-ХХІ ст.

Першыя сляды чалавека ў басейне Віслы і Одэра з'явіліся каля 100 тыс. гадоў да н. э. Неандэртальцы-паляўнічыя (homo sapiens neandertalis) пранікалі галоўным чынам на тыя землі, якія сёння ляжаць на поўдні Польшчы. Першыя сляды сталых стаянак чалавека (homo sapiens) сягаюць перыяду мезаліту (8-5,5 тыс. гадоў да н. э.). Менавіта ў гэты час плямёны з арэала прыдунайскіх культур пачалі засноўваць паселішчы на тэрыторыі Польшчы. 3 цягам часу (у тым ліку і з-за частых набегаў ваяўнічых азіяцкіх плямёнаў) насельнікі зямель сённяшняй Польшчы пачалі аб'ядноўвацца ў буйныя племянныя саюзы і ўзводзіць умацаваныя паселішчы. Прыкладам такой формы будаўніцтва з'яўляецца паселішча ў Біскупіне (VIII ст. да н. э.), размешчанае на востраве і абкружанае земляным валам. У ім пражывала каля 1000-1200 чалавек. Пазней, пачынаючы з VI ст. да н. э., тэрыторыя Польшчы становіцца аб'ектам скіфскіх і сармацкіх набегаў з усходу і кельцкіх і германскіх - з захаду. Захопнікі часта асіміляваліся, асядаючы на заваяваных тэрыторыях. Ваенныя паходы, акрамя знішчэнняў, прынеслі на гэтыя землі дасягненні цывілізацыі і актывізавалі гандаль: першае ўпамінанне пра "Бурштынавы шлях" - з Балтыйскага ўзбярэжжа ў Рым - датуецца V ст. да н. э.

Выдаўцы і выдавецтвы: Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Польскі інстытут у Мінску
  • Месца выхаду: Варшава
  • Дата выхаду: 2005
  • Рэдактар: Семаковіч Мар'ян
  • Перакладчык: Цішук Ганна
  • Выдавец: Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Польскі інстытут у Мінску
  • Выдавецтва/ друкарня: Demart
  • Памеры: 312 с.: іл., 21см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Пераклады, Грамадзтва, Біяграфіі
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1417, EEDC — 2937
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org