- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя адкрыла новую эру ў гісторыі чалавецтва. Яна вызваліла народы ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, стварыла ўмовы для ўсебаковага развіцця культуры і неабмежаванага росквіту творчых здольнасцей чалавека. У. I. Ленін, адзначаючы велізарнае значэнне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, у прамове на III Усерасійскім з'ездзе Саветаў у студзені 1918 года прадказваў: «Цяпер жа ўсе цуды тэхнікі, усе заваёвы культуры стануць агульнанародным здабыткам, і ад гэтага часу ніколі розум і геній чалавека не будуць ператвораны ў сродкі насілля, у сродкі эксплуатацыі. Мы гэта ведаем, — і хіба ў імя гэтай найвялікшай гістарычнай задачы не варта працаваць, не варта аддаць усіх сіл? I працоўныя выканаюць гэтую тытанічную гістарычную работу, бо ў іх закладзены дрэмлючыя вялікія сілы рэвалюцыі, адраджэння і абнаўлення». (фрагмэнт)