- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зварот Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да беларускага народа: Дарагія суродзічы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, нашым Днём Волі Днём 25га сакавіка. З сумам канстатую, што афіцыйная Беларусь, у адрозьненьне ад усіх суседніх народаў былой Расейскай імпэрыі, дасюль не адзначае абвешчаньня пасьля доўгай няволі незалежнасьці сваёй дзяржавы. Без абвешчаньня Радай БНР незалежнасьці ў 1918 годзе сёньня ўжо беларускай дзяржаўнасьці,магчыма,не было б. Дарагія суродзічы, шмат гаворыцца і пішацца апошнім часам у сьвеце пра будучыню Беларусі. Але толькі ад беларускага народу, ад нас самых будзе залежаць, ці Беларусь застанецца другой Кубай на парозе заможнай Эўропы альбо станецца паўнавартасным сябрам эўрапейскай супольнасьці. Цяпер, як ніколі, нам трэба паказаць сьвету, што мы паважаем адзін аднаго і салідарныя ў змаганьні за нацыянальную годнасьць і лепшае жыцьцё. Палітыкі, якія змагаюцца не за дабро Беларусі, а між сабою за ўладу, ня вартыя нашай увагі. Далучайцеся да шэрагаў тых змагароў, якія ведаюць, што толькі зьяднанымі мы створым вольную і дэмакратычную Беларусь, і што толькі тады наш народ зойме пачэснае месца між народамісьвету. Івонка Сурвілла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі