- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У новым нумары ілюстраванага часопіса "Наша гісторыя" (№1 за 2019 год): Доктар Клумаў: сэрца на далоні. Біяграфія медыка, які ахвяраваў сабой; Армія Краёва ў Беларусі: значныя аперацыі, вядомыя камандзіры, вострыя пытанні; Раман Скірмунт: страчаны шанс БНР; Пінская шляхта і яе ўмляўты; Крымінальны Полацк; «Умела і тактоўна». Як у жніўні 1943-га савецкая партызанская брыгада Маркава расстраляла амаль сто партызан Арміі Краёвай з атрада Кміціца; Аперацыя «Бумеранг». Як савецкі КГБ 20 гадоў вадзіў за нос эмігранцкія цэнтры; Як беларусы адбудоўвалі Ташкент: шашлыкі, сквар і бойкі да смерці; А таксама шмат новых коміксаў: вампіры ў Мінску, вяртанне капітана Танакі…