- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выйшаў кастрычніцкі нумар «Нашай гісторыі». У ім моцныя матэрыялы пра Курапаты — мусова чытаць. Нават людзі, абазнаныя ў тэме, зробяць для сябе адкрыцці. А на вокладцы — Каліноўскі: тры тэксты прысвечаныя яго вяртанню. Акрамя таго, у нумары: біяграфія Астрыд Ліндгрэн стравы Дзядоў: «Русь пячэ кнышы памерлым» «Мужыкі галосяць, а мы не». Чым шляхта ад мужыкоў розніцца? Расказвае пісьменніца Таццяна Барысік «Гэта не ўлада, калі яна знішчае сваіх людзей ні за што». Пра што партызаны пісалі ў сваіх дзённіках Лука Авечкін кідае піць. Суровыя будні, суровыя магілёўцы XVI—XVII стагоддзя. Піша Аляксей Бацюкоў П’яны бок рэвалюцыі. 1917-ы быў годам вялікіх вінных пагромаў. Апафеозам стаў паўторны «штурм» Зімняга палаца — найбуйнейшага віннага сховішча Расіі. Піша кандыдат гістарычных навук Станіслаў Рудовіч…