- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асноўныя тэмы гэтага нумара: — лёс Праваслаўнай царквы і яе іерархіі пад уладай камуністаў; — як нашыя продкі ўдзельнічалі ў заваяванні Расіяй Сібіры; — як сёння жыве Іран — неліберальная, але плюралістычная дзяржава; — як фіны адстаялі сваю незалежнасць ад СССР у часы Зімовай вайны 1939—1940 гадоў; — жыццё, кар'ера і недарэчная смерць славутага лётчыка, нашага земляка Сяргея Грыцаўца; — у чым геній славутага мастака родам з нашых Смілавічаў Хаіма Суціна; — успаміны пра савецкі суд над "валютчыкамі і фарцоўшчыкамі" і рэфлексіі адносна гэтай чыста савецкай з'явы; — лёс паэта і літаратурнага чыноўніка Андрэя Александровіча — хлопчыка з галоднай мінскай Пярэспы, які дапамагаў круціць жорны рэпрэсій, але і сам у іх патрапіў