- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цэнтральны тэкст нумара гэтым разам — нарыс Андрэя Скурко пра караля і вялікага князя нашага Жыгімонта Аўгуста, 500 гадоў з дня нараджэння якога спаўняецца сёлета. І Барбара была яго аднагодкай. Можа вы не ведалі — гэта быў самы багаты манарх Еўропы свайго часу. Ох і ўмеў чалавек рабіць грошы. Але дынастыя на ім перарвалася, і гэта мела фатальнае значэнне для лёсаў краіны. На што яшчэ звярнуць вашу ўвагу? Для мяне было адкрыццём Калоднае — літвінскі астравок у глушы палескіх балот.