- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На вокладцы гэтага нумара Стэфан Баторый — адзін з самых паспяховых "крызісных менеджараў" у беларускай гісторыі. Баторый быў не анёл: шлюб па разліку, п’янства, заблытанае сэксуальнае жыццё. І пры гэтым талковы адміністратар, умелы тактык і разумны стратэг. Артыкул пра Станіслава Манюшку ў выкананні Алеся Белага: бачыш чалавека ва ўсёй яго складанасці. Сарамлівы, імпульсіўны, безгаспадарлівы — і пры гэтым музычны геній. І Мінск, які ён зненавідзеў. Артыкул Васіля Герасімчыка, які пакладзецца на актуальную тэму рэфлексій многіх патрыётаў. «Са слязьмі пакаяння»: як склаўся лёс паўстанца, які выдаў Каліноўскага.