- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фелікс Дзяржынскі і Марк Шагал — дзве цэнтральныя постаці гэтага нумара «Нашай гісторыі». Абодва нашы землякі, абодва нарадзіліся ў Беларусі, сфарміраваліся тут і, кожны па-свойму, насілі гэтую зямлю ў сваёй душы да канца сваіх дзён. Вельмі цікавыя звесткі пра Дзяржынскага сабралі Андрэй Скурко і Васіль Герасімчык, а найбольш важнае пра Шагала выбрала з кнігі Віктара Марціновіча Паўліна Скурко. Звярніце ўвагу таксама на артыкул Ганны Севярынец пра неканвенцыйнае каханне народнага паэта Беларусі Пятра Глебкі. З жонкай Нінай у яго ўсё складвалася не зусім звычайна, але гэта было шчырае і моцнае каханне.