- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Наша гісторыя” за снежань 2018: Дурная доля кіраўнікоў БССР. Новы нумар ілюстраванага часопіса прысвечаны 100-годдзю БССР. Дурная доля кіраўнікоў БССР: 10 з 20 кіраўнікоў былі расстраляныя або скончылі самагубствам, яшчэ двое загінулі ў аварыях Ад Аляксандры Чарвяковай да Паліны Машэравай: жонкі і дзеці кіраўнікоў БССР, хто яны, што з імі стала Легенда пра святога Пятра Міронавіча. Успаміны пра кіраўніка БССР сабраў Андрэй Скурко У нумары пішацца і пра многае іншае: Іван Хруцкі: драма за салодкімі нацюрмортамі. Як імперыя ламала аднаго з самых пазнавальных беларускіх мастакоў, расказвае доктар гісторыі Алесь Белы Ці існавала завяшчанне Сталіна? Праклён Ягелона: ад чаго памерлі маладыя даследчыкі, што адкрылі пахаванне Казіміра IV? Каштэлі, ранэты, пепінкі… Усё пра старыя беларускія сарты яблык і дзе купіць іх саджанцы А таксама Беларускі каляндар на 2019 год ды многае іншае.