- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтым нумары - публікацыі ажно да двух важных юбілеяў. Першы - 450-годдзе Люблінскай уніі. Тут мы маем кейс, да якога прывяла «паглыбленая інтэграцыя» і як палітычная эліта кусала локці тады, калі ўжо нічога немагчыма было змяніць. Другі юбілей - 1000-годдзе Берасця. «Горад, якога няма» — вось што мы паспрабавалі расказаць. Гэта пра архітэктуру Старога Горада, дзе знайсці тыя месцы ў крэпасці і што там можна адбудаваць (дзякуй скрупулёзнасці Аляксандра Невара). Гэта пра мадэрнізм — іншая тэма для экскурсіі ці самастойнай вандроўкі па Берасці (якую можна спалучыць, да прыкладу, з наведваннем гульні брэсцкага «Дынама» — лідара сёлетняга чэмпіянату). А таксама — вельмі незвычайны матэрыял маладога навукоўца Антона Дацкевіча пра былыя прадмесці Брэста. Рэчыца, Вулька, Шпановічы… Аўтар абышоў гэтыя селішчы, вуліцы, запісваючы ўспаміны старых людзей, легенды, мову. І атрымалася вельмі цікава ды захапляльна нават для тых, хто з горадам ніяк асабіста не звязаны.