- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Шпіёнская сетка». Як вясковыя інтэлігенты з Берштаў процістаялі польскай уладзе. Доктар гістарычных навук Сяргей Токць напісаў пра тое, што адбывалася на яго малой радзіме — і якая ж прыгожая гэтая радзіма. Артыкулам мы распачалі новую рубрыку «Нацыянальная геаграфія», і я спадзяюся, што яна не будзе пуставаць. Пішыце ў яе і вы. Ізноў цікавенны артыкул Сяргея Астанковіча — гэтым разам пра тое, як філосаф Джэрамі Бентам працаваў у беларускім Крычаве. Менавіта там, у назіраннях за нашымі і сваімі суайчыннікамі, у яго і нарадзілася ідэя паноптыкума. «Гэта маглі быць дзясяткі Чарнобыляў» — артыкул пра тое, дзе ў Беларусі стаяла савецкая атамная зброя і што з ёй адбывалася, напісаў аналітык Ягор Лебядок.