- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Чытачы "Нашай Нівы" выявіліся сапраўднымі грамадзянамі. Колькасьць падпісчыкаў пасьля Новага году вырасла на 320 чалавек, і зьвесткі працягваюць надыходзіць. Ён хацеў запалохаць, а сутыкнуўся з радыкалізацыяй грамадзянскага духу. Гэта нармальная рэакцыя нармальнай нацыі. Дзякуй тым 47 чытачам, якія прапанавалі распаўсюджваць газэту. Цяпер задача — арганізаваць розьнічны распаўсюд. Прашу ўсіх здольных далучацца. Як бачыце, газэта з новага году стала цалкам новаю. Дакладней, старою: вярнулася да фармату часоў Мікалая II. Цяпер кожны можа здрукоўваць яе. Прачытай і скапіюй другому. Прачытай і падшый. Газэта даецца вялікім трудом. Шануйце яе.