- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Муляж на дзьвярах БНФ. Пазэрства РНЕ ці правакацыя з мэтай адабраць офіс? Раніцай 16 жніўня сакратарка ўправы Партыі БНФ, прыйшоўшы на працу, убачыла на дзьвярах офісу прыстасаваньне з сымболікай РНЕ. Па выкліку прыехалі сапэры. Высьветлілася, што гэта муляж выбуховага прыстасаваньня, вельмі падобны да сапраўднай міны заводзкай вытворчасьці — цёмна-зялёны мэталічны кантэйнэр. На ягоным днішчы была намаляваная свастыка-калаварот — эмблема РНЕ. 3 кантэйнэра высыпаліся РНЕпшыя ўлёткі. Невядомыя таксама выпацкалі чорнай смалой, якой карыстаюцца будаўнікі, дзьверы й шыбы офісу БНФ. Магчыма, зламысьнікі — калі гэта насамрэч сябры РНЕ — будуць знойдзеныя. Шэсьць гадоў таму супрацоўнікі аддзелу міліцыі Савецкага раёну затрымлівалі дзясяткі сяброў РНЕ, здымалі адбіткі пальцаў і фатаграфавалі іх для картатэкі. Праверыць архівы нескладана.