- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Клімат. Шалайка лічыць, што «адсядзелі за праўду». Браніцкая: «Судзьдзя намагаўся бесстароньне разгледзець справу». У панядзелак 21 жніўня на волю выйшлі Эніра Браніцкая і Аляксандар Шалайка. За ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі яны былі асуджаныя на шэсьць месяцаў зьняволеньня. Мікола Астрэйка і Цімох Дранчук атрымалі два і адзін год зьняволеньня адпаведна. На волі Аляксандра і Эніру з кветкамі сустракалі родныя і сябры. Тых, хто прыйшоў павітаць вызваленьне партнэраўцаў, на Валадарскага, 2 сустракаў ахоўнік з ратвэйлерам. Рэдзенькі ланнужок ахоўнікаў без сабакаў стаяў і ўздоўж вуліцы — побач з уваходам асуджаныя рамантавалі цеплатрасу. Сярод журналістаў былі пераважна газэтчьпсі, не было ніводнай здымачнай групы.