- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэмія імя Завадзкага нашаніўцам. Юлія Дарашкевіч і Андрэй Дынько сталі ляўрэатамі прэміі «За мужнасьць і прафэсіяналізм». 30 жніўня расейскі Першы канал і Беларуская асацыяцыя журналістаў абвесьцілі імёны ляўрэатаў прэміі «За мужнасьць і прафэсіяналізм» імя Зьмітра Завадзкага за 2006 год. Яе ўладальнікамі сталі галоўны рэдактар «Нашай Нівы» А. Дынько, фота-карэспандэнтка газэты ЮДарашкевіч, журналіст «Комсомольской правды» в Белоруссии» Алег Улевіч. Нагадаем, што А.Дынько адседзеў у сакавіку 10 сутак на Акрэсьціна. Ю.Дарашкевіч мужна выконвае свае прафэсійныя абавязкі, нягледзячы на шматлікія перашкоды з боку праваахоўных органаў. А.Улевіча жорстка зьбілі 2 сакавіка ля сьценаў Кастрычніцкага РУУС Менску падчас асьвятленьня затрыманьня кандыдата ў прэзыдэнты А.Казуліна.