- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тое, што нас яднае. «У подлы час няпроста быць няподлым», — піша Генадзь Бураўкін, вечарына якога сабрала на тыдні аншляг у Палацы мастацтваў (старонка 23). Людзі прыйшлі, хоць да апошняга не было пэўнасьці, ці дазволяць імпрэзу. Увогуле, тыдзень мінуў пад знакам дробных подласьцяў: апаганілі лаву Клінтана ў Курапатах (старонка 14); восем разоў спынялі моладзь, што вандравала па мясьцінах Слуцкага паўстаньня (старонка 19); запэцкалі Мілінкевічу фарбай машыну (старонка 7). Пайшлі сыгналы, што сацыяльным работнікам загадана сачыць за палітычнымі настроямі пэнсіянэраў (старонка 3). Прычына ясная: сацыёлягі дыягнастуюць старэньне рэжыму. Яго пачынаюць падтрымліваць пераважна тыя, «каму жыць добра» (старонка 3). I зь іншага боку, досьвед гарадзенскіх каталікоў, якія шасьцідзённай галадоўкай дабіліся таго, чаго дзесяць гадоў не маглі дамагчыся звычайным шляхам (старонка 4), пацьвердзіў даведзенае ўжо пратэстантамі з «Новага жыцьця», віцебскімі прадпрымальнікамі. Дзяржава любым спосабам унікае публічных канфліктаў з грамадзянамі па-за палітычным полем.