- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Карані і мэта праекту "Казулін”. Палітычная рада Аб'яднаных дэмакратычных сілаў вырашыла спыніць перамовы з Казуліным. Адбылося гэта толькі 8 лютага, за 40 дзён да выбараў, хоць незалежная экспэртная супольнасьць даўно папярэджвала, што праект "Казулін" можа быць сьвядомым ашуканствам дэмакратычнага электарату. Прабірачным праектам, які мае на мэце пасеяць разгубленасьць і нявер'е. Хто такі Казулін на самой справе і чаму да яго на шыю вешаецца частка беларускай інтэлігенцыі?