- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Дэмакратычныя сілы праводзілі сваю кампанію амаль бясшумна, што тлумачылі абмежаваньнямі Выбарчага кодэксу. Калі так і пойдзе і ўзьняць палітычную актыўнасыть грамадзтва ім ня ўдасца. Мілінкевіча чакае чацьвертае месца ў сьпісе Ярмошынай, лідэраў партый — дыскрэдытацыя. а кааліцыю — распад, піша Віталь Сіліцкі (старонка 7). А на тое каб грамадзтва разварушыць, застаецца некалькі тыдняў. Запрашэньнем пад Палац Рэспублікі (старонка 6) і асабліва сустрэчай з выбарцамі на плошчы Свабоды 2 сакавіка Мілінкевіч хоча перахапіць ініцыятыву. Разгортваньне кампаніі будзе моцна залежаць ад масавасьці й настрою гэтых сустрэчаў. Памятаюцца мітынгі апошніх гадоў, калі арганізатары ня мелі гукаўзмацняльнікаў і, што горш, спэнару, як дзейнічаць пры немагчымасьці дастаць тыя гукаўзмацняльнікі.