be
pdf

Наша слова.pdf 155 / 2024

Пра незвычайна высокі ўзровень культуры старажытных беларусаў і іхніх арыйскіх прашчураў напісана ўжо шмат, напісана так, што часам і не здагадаешся, што гэта пра ўзровень менавіта беларускай культуры. Разгляд тонкасцяў беларускіх народных звычаяў, абрадаў, фальклору, народнага выяўленчага мастацтва, нават, калі ён робіцца фрагментарна, абасоблена, сам па себе дае ўжо цікавую інфармацыо. Чаго вартыя хаця б касмічна-містычныя матывы беларускіх ручнікоў, старажытная каляндарная графіка, паганскае капішча пад Менскам на пачатку XX стагоддзя. Разгляд жа ўсіх гэтых acпектаў светапогляду і быцця ў сукупнасці выводзіць на такія высновы, што цягнуць за сабой патрэбу перагляду шмат чаго ў на- шай гісторыі. Каляднае сонцастаянне навеяла колісь У. Караткевічу “Калядную рапсодыю”. Самы кароткі дзень 1994 года падштурхнуў мяне задумацца наконт нашага беларускага светапогляду нашай культурнай спадчыны. У прыватнасці наконт Каляд, з маленства ведаючы большасць калядных абрадаў не з кніжак, а з жыцця, я усё не знаходзіў адказу, чаму ў нас “Коляды” ці “Каляды”, а не “Божае нараджэнне” ці “Раство Хрыстова”, як на захадзе ці ўсходзе, куды скіраваны дзве нашыя асноўныя хрысціянскія канфесіі. Чаму, ведаючы хрысціянскую сутнасць гэтата свята, святкуючы нараджэнне сына Божага мы ўпарта называем гэтае свята “Калядамі”? Вучоныя кніжнікі адсылаюць нас да рымскіх “календ”. Так называўся першы дзень кожнага месяца. У гэты дзень пазычнікі плацілі працэнты сваім крэдыторам і дзяржаве.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2024-12-18
  • Copyright: © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org