be
pdf

Наша слова.pdf 178 / 2025

З вялікага арыйскага кола часу (калі чакра) беларусы, як і многія іншыя народы, выдзелілі маленькае кола часу даўжынёй у адзін год. Як гаварылася раней, і год дзеліцца на яшчэ меншыя адрэзкі часу. У большасці краін свету прынята дзяленне года на чатыры сезоны, па тры каляндарныя месяцы ў кожным. Аднак індыйскі каляндар, напрыклад, дзеліць год на 6 сезонаў, па 2 месяцы ў кожным, каляндар саамаў - на восем, а ў старажытнасці ў некаторых культурах быў шырока распаўсюджаны трох-сезонны каляндар. У Кітаі эпохі Інь у годзе былі толькі два сезоны: першая палова года - чунь і другая палова года - цю, позняе слова, якое азначала ў кітайскай мове змену сезонаў года, чуньцю стала пазначаць гістарычную хроніку. Найстаражытны рымскі каляндар утрымоўваў дзесяць месяцаў, прычым, першым месяцам лічыўся сакавік. Нума Пампілій правёў сур'ёзную рэформу календара, былі ўведзены два новыя месяцы - студзень і люты ў гонар багоў Януса і Феба. Такім чынам, каляндар, уведзены Нумам Пампіліем складаўся з дванаццаці месяцаў. Астранамічныя поры года адлічваюцца ад кропак раўнадзенства (вясна, восень) і сонцастаяння (лета, зіма). Феналогія вызначае працягласць і тэрміны пачатку кожнай кліматычнай пары года ў адпаведнасці з пры-роднымі з'явамі (выкарыстоўваючы паняцце "сезон"). Кожны сезон адрозніваецца характэрнымі для яго пагод-нымі і тэмпературнымі ўмовамі. У беларускай міфалогіі і дахрысціянскіх вераваннях з кожнай парой года звязваўся нейкі бог, які “адказваў” за гэтую пару, дапамагаў або караў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2025-05-28
  • Copyright: © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org