- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гран-пры XXXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2025" адпра-віцца ў Казахстан, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Галоўная інтрыга гэтага "Славянскага базару" раскрыта. Гран-пры заваявала казахстанская спявачка Алмагуль Баталіева. Уладальнікам першай прэміі стала беларуская спявачка Валерыя Бернатовіч. Другую падзялілі армянін Давід Кіракасян і італьянец Даменіка Барбера. Аналагічным было рашэнне журы адносна трэцяй прэміі: яе прысудзілі расіяніну Эрыку Ахметаву і Рыскельдзі Старбекаву з Кыргызстана. Дыпламантамі конкурсу сталі прадстаўнікі Азербайджана, Нігерыі, Румыніі, Балгарыі, Латвіі, Мальты. Уладальнікам спецыяльнай прэміі імя Уладзіміра Мулявіна за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы і высокае выканальніцкае майстэрства стаў спявак Міхаіл Назарой з Малдовы. Спецпрызамі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ўганараваны расіянін Эрык Ахметаў і беларуска Валерыя Бернатовіч. Спецыяльнай узнагароды "Песня - шлях да садружнасці" міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" за высокае майстэрства ў захаванні нацыянальных традыцый удастоена прадстаўніца Азербайджана Сабіна Асім.