be
pdf

Наша слова.pdf 186 / 2025

11 па 12 ліпеня ў Тракелях (Гарадзенская дыяцэзія, Радунскі дэканат) праходзілі дыяцэзіяльныя адпустовыя ўрачыстасці. Сюды прыйшлі пілігрымкі з многіх парафій дыяцэзіі. 12 ліпеня дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем'яў у Тракелях наведаў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Ін’яцыё Чэфалія, які быў прызначаны на гэтую пасаду ў сакавіку і нядаўна прыбыў у нашу краіну. Разам з арцыбіскупам санктуарый наведаў сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Крыштаф Сэрока. Гасцей прывіталі перад уваходам у санктуарый біскуп Гарадзенскі Уладзімір Гуляй і іншыя беларускія іерархі. У святыні нунцый памаліўся перад цудадзейным абразом Маці Божай, якая ўшаноўваецца ў Тракелях пад тытулам Каралевы нашых сем'яў. Як падае партал Гарадзенскай дыяцэзіі Grodnen-sis.by, нунцый узяў удзел у галоўнай Імшы, на якой звярнуўся з гаміліяй да шматлікіх прысутных

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2025-07-23
  • Copyright: © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org