be
pdf

Наша слова.pdf 192 / 2025

Да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 6-7 верасня ў Лідзе, на пляцоўцы перад музеем разгарнуў свае старонкі праект "Слоўка за слоўкам". Праект быў створаны ў выніку паглыбленага даследвання гісторыі экспанатаў з фондаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея. На базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні "Час. Традыцыі. Вобразы" рэалізуецца культурна-адукацыйная праграма "Рэха продкаў", якая з'яўляецца ўнікальным даведнікам па этнаграфіі рэгіёна, важным інфармацыйным і выхаваўчым цэнтрам. Асноўная мэта праекта - захаванне і папулярызацыя мясцовых традыцый, побыту, духоўных каштоўнасцей Лідчыны. Прадметы, якія экспануюцца ўмузеі, дапамагаюць скласці ўяўленне пра ўкладжыццянашых землякоў. Праўда, часам іх знешні выгляд ці назва выклікаюць пытанні. Праект "Слоўка за слоўкам" дае адказына некаторыя зіх. На пляцоўцы перад музеем жыхары і госці горада змогуць даведацца, што такое чапяла, як карысталіся стрыхоўкай і навошта кужаль скручвалі ў палойкі. Каб даведацца больш пра праект, можна перайсці на сайт музея, скарыстаўшыся qr-кодам, змешчаным на выстаўцы. Культурна-адукацыйная праграма "Рэха продкаў" ДУ "Лідскі гісторыка-мастацкі музей" была адзначана Дыпломам І ступені ў намінацыі "За лепшую культурна-адукацыйную праграму" на VI Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі".

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2025-09-03
  • Copyright: © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org